https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДКНТ нагадвае, што ў студзені набываюць моц новыя палажэнні заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці


Са студзеня 2013 года ўдакладняюцца палажэнні беларускага заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці, нагадвае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, 18 студзеня 2013 года набудзе моц закон ад 9 ліпеня 2012 года, якім унесены дапаўненні і змяненні ў Грамадзянскі кодэкс Беларусі і прызнаны страціўшымі сілу некаторыя заканадаўчыя акты і іх асобныя палажэнні па пытаннях арэнды, залогу, стварэння і дзейнасці фінансава-прамысловых груп.

У прыватнасці, Грамадзянскі кодэкс дапоўнены арт. 9841 "Дагавор уступкі выключнага права". У адпаведнасці з ім, па дагаворы ўступкі выключнага права адзін бок (праваўладальнік) перадае выключнае права на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў або паслуг у поўным аб`ёме, што яму належыць, іншаму боку.

На думку экспертаў, дагавор уступкі выключнага права павінен утрымліваць умову аб памеры ўзнагароды або парадку яе вызначэння або прамое ўказанне на бязвыплатнасць гэтага дагавора. Гэты дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае рэгістрацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Невыкананне пісьмовай формы або патрабавання аб рэгістрацыі мае вынікам несапраўднасць дагавора. Прэс-служба адзначае, што выключнае права на вынік інтэлектуальнай дзейнасці пераходзіць ад праваўладальніка да іншага боку з моманту заключэння дагавора ўступкі выключнага права, калі гэтым дагаворам не прадугледжана іншае. Выключнае права на вынік інтэлектуальнай дзейнасці па дагаворы ўступкі пераходзіць ад праваўладальніка да іншага боку з моманту рэгістрацыі гэтага дагавора.

ДКНТ і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці звяртаюць увагу, што частковая ўступка выключнага права заканадаўствам Беларусі аб дагаворах уступкі выключных правоў не дапускаецца.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2012
 
Дата публикации:15.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1985
 
Ключевые слова:
Интеллектуальная собственность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме