https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распачата друкаванне факсіміле Полацкага Евангелля канца ХІІ — пачатку ХІІІ стагоддзя


4-га снежня ў Мінску, у тэхнічным цэнтры "СНАМІ", урачыста запушчана друкаванне факсіміле аднаго з найстаражытнейшых помнікаў айчыннай кніжнай культуры — знакамітага Полацкага Евангелля канца ХІІ — пачатку ХІІІ стагоддзя.
Акцыя прайшла ў межах Года кнігі і прымеркавана да 1150-годдзя Полацка. Гэты праект з`яўляецца вынікам сумеснай пяцігадовай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, выдавецтва Беларускага экзархата і міжнароднага дабрачыннага фонду "Сям`я — Яднанне — Айчына".

Паводле слоў намесніка дырэктара НББ па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці кандыдата культуралогіі Аляксандра Сушы, Полацкае Евангелле — унікальны помнік славянскай пісьменнасці, які паказвае глыбокія карані праваслаўных традыцый на беларускай зямлі.

"Такіх старажытных кніг у нас больш няма, — адзначыў ён. — Можна ўспомніць хіба што Тураўскае Евангелле, якое дайшло да нас толькі ў дзесяці старонках. Тут жа мы маем поўнааб`ёмную кнігу, якую нездарма завуць першакнігай беларускага народа — у ёй знайшлі адлюстраванне глыбокія традыцыі нашай пісьменнасці".

Полацкае Евангелле ўяўляе сабою рукапісную кнігу ў выглядзе кодэкса, якая складаецца з 172 лістоў пергаменту. Тэкст напісаны старажытнай формай кірыліцы, якая выкарыстоўвалася ў ранніх рукапісах як від найболей урачыстага ліста. Вялікую цікавасць уяўляе афармленне кнігі, а таксама нататкі і ўкладныя запісы палачан ХІІІ—XIV стагоддзяў, якія захавалі асаблівасці жывой мовы нашых продкаў.

Сёння рэліквія знаходзіцца па-за тэрыторыяй Беларусі і мала даступная нават для даследчыкаў. Асноўная частка ўнікальнага кніжнага помніка захоўваецца ў зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, яшчэ два лісты — у фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.

Факсіміле дазволіць максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі, зрабіць яго па-сапраўднаму нацыянальным здабыткам.

БелаПАН
4 снежня 2012
 
Дата публикации:04.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2725
 
Ключевые слова:
Гол книги Полоцкое Евангелие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме