"Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 года. Паводле рашэння рэдакцыі найлепшым гуртом годп прызнаны Akute, — адзначыў Будкін. — Сёлета магілёўская каманда засведчыла надзвычайную актыўнасць. У лютым яны прадставілі альбом Krou EP, у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск "Не існуе", які быў станоўча прыняты як публікай,так і экспертамі, а давяршылі справу дыскам Iholki. Як вынік — іх сольныя выступленні сёлета заўжды збіралі аншлагі".
Рэдактар сайта дадаў, што удзельнікі гурту Стас Мытнік, Рома Жыгараў і Павел Філатаў ўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільма "Вышэй за неба", праявілі салідарнасць з забароненай "Крамбамбуляй", выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту. Музыкі таксама рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрта 12 снежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm”.
12 снежня ў мінскім клубе Loft будуць падведзеныя вынікі 2012 года. Падчас вечарыны магілёўскія музыкі, прызнаныя найлепшымі, сыграюць сольны канцэрт. Госцем вечара стане спявачка-бард Паліна Рэспубліка.
У 2009 годзе гурт Akute быў прызнаны "Адкрыццём года" паводле звестак партала Tuzin.fm, а ў 2010-м іх дэбютны альбом "Дзевачкі і космас" стаў другім у спісе найлепшых рэлізаў года. Паліна Рэспубліка ў 2011 годзе была прызнаная адкрыццём года ў беларускай музыцы.
Ася Паплаўская, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012