https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі не будзе праводзіць эмісію для дасягнення прагнозных параметраў ВУП.


Аб гэтым заявіла 21 лістапада старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова

Нацыянальны банк Беларусі не будзе праводзіць эмісію для дасягнення прагнозных параметраў ВУП, заявіла 21 лістапада журналістам у Мінску старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова. "Мы не маем права рабіць эмісію, і не будзем яе рабіць", — падкрэсліла яна.

Нагадаем, тэмп росту ВУП у Беларусі за дзевяць месяцаў склаў 102,5%, за дзесяць — 102,2% пры гадавым прагнозе 105-105,5%.

Каментуючы 16 лістапада факт запавольвання росту ВУП, прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў: "Малы залатнік, ды дарагі — мы павінны мець рэальны эканамічны рост. Мы мяркуем, што сёлета беларуская эканоміка забяспечвае аздараўленне, і галоўная мэта застаецца ў тым, каб быў стабільны эканамічны рост, рэальны эканамічны рост".

Аднак Аляксандр Лукашэнка, прымаючы Мясніковіча з дакладам 20 лістапада, жорстка запатрабаваў ад урада выканаць усе паказчыкі  2012 года, асабліва па валавым унутраным прадукце.

Каб пачуць пункт гледжання, які апаніруе ўраду, Лукашэнка запрасіў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова і памочніка Пятра Пракаповіча. На сустрэчы таксама прысутнічалі міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Кіраўнік дзяржавы найперш пацікавіўся тэмпамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2012 годзе і планамі на наступны год.

"Учора мы такую размову пачалі з міністрам эканомікі і памочнікам па эканоміцы. Аказваецца, поўны разброд і хістанне, — абурыўся  Лукашэнка. — Кажуць, галоўнае — гэта экспарт, а ВУП — гэта няважна. Я разумею, што экспарт для нас — гэта жыццёва важны паказчык, але без ВУП не будзе і вялікіх аб`ёмаў экспарту. Ужо зразумела, што наша эканоміка такая, што калі экспарт або ВУП большы трэба, то і імпарт будзе вырастаць. Ну дык у нас ёсць дададзены кошт — давайце будзем вырабляць тавары з вялікім прыбыткам. Не страшна, што імпарт узрасце, галоўнае, каб экспарт адпаведна потым вырас, каб мы не толькі кампенсавалі затраты па імпарце, але і атрымалі добры дададзены кошт", — заявіў Лукашэнка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2012

 
Дата публикации:21.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2360
 
Ключевые слова:
Эмиссия Экспорт Товары из Беларуси Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме