Удзельнікі сустрэчы выказвалі розныя меркаванні. Адны лічылі, што такі статус ніяк не паўплывае на жыццё горада, іншыя ж былі ўпэўненыя ў тым, што паспрыяе павышэнню ўзроўню культуры ў абласным цэнтры.
У выніку прысутныя сышліся ў меркаванні, што "культурнасць" Магілёва можа абмежавацца ўжо прывычнымі транспарантамі на вуліцах і стандартнымі гарадскімі фестывалямі і святамі.
БелаПАН, 22 лістапада 2012