Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у пункце пропуску "Гудагай-2" у грузавым цягніку, які накіроўваўся з Літвы ў Казахстан, быў выяўлены вагон, у якім, мяркуючы па дакументах, перавозілася адзенне і абутак, што былі ва ўжыванні. Аднак аператыўная інфармацыя прымусіла сумнявацца ў яго праўдзівым напаўненні. Падчас агляду сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілася, што замест сэканд-хэнду вагон забіты новым адзеннем і абуткам з Еўропы.
Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт тавараў складае не менш як мільярд рублёў. Кантрабанда перададзена мытні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2012