Закон афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 1 студзеня 2013 года вырастуць у сярэднім на 20 працэнтаў.
На алкаголь стаўкі акцызаў з 1 студзеня 2013 года будуць павялічаны на 11,8-61,6 працэнта.
Таксама павялічыцца стаўка акцызу на піва з аб`ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5 працэнта да 7 працэнтаў і піўныя кактэйлі — на 12,4 працэнта да Br2,9 тыс. за 1 літр.
Стаўка акцызу на харчовы этылавы спірт вырасце на 34,6 працэнта і з 1 студзеня 2013 года складзе Br29,1 тыс. Будуць павялічаны стаўкі акцызаў і на іншыя віды алкагольнай прадукцыі.
Стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы з 1 студзеня 2013 года вырастуць у 1,5-3,5 раза. Раней беларускі бок неаднаразова заяўляў аб планах паступовага павышэння ставак акцызаў на алкаголь і тытунь да расійскага ўзроўню.
Звязда, 6 кастрычніка 2012