https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе паступова прыводзіць да ўлады маладых палітыкаў


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 1 лістапада на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
"Надышоў час новага пакалення палітыкаў ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках, - адзначыў Прэзідэнт. - Сёння наша задача - спакойна, без усялякага шуму і гвалту прывесці да ўлады нармальных маладых палітыкаў - 40-45 гадоў, да 50 гадоў". "Вечна сядзець у крэслах не будуць", - адзначыў ён.

"Я не прыхільнік таго, каб у 25 гадоў назначаць міністрамі, і не толькі таму, што гэтыя людзі нявопытныя, а важна, як яго будуць успрымаць, калі ён прыйдзе і пачне кіраваць людзьмі з вялікімі пагонамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я гэта праходзіў, у 38 гадоў стаўшы Прэзідэнтам, і вельмі добра гэта ведаю. Я зразумеў, што ўсяму павінен быць свой час, у тым ліку што датычыцца ўзросту, вопыту людзей".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх кадравых спартыўных назначэннях сур`ёзныя кіраўнікі, якія маюць вялікі вопыт.

1 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2324
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Кадровые перестановки Политика Олимпийский комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме