Кіруючай кампаніяй холдынгу становіцца ААТ "Бабруйскаграмаш". У склад холдынгу ўвайшло яшчэ сем прадпрыемстваў: адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Бабруйсксельмаш", "Оршааграпраммаш", "Полацкі завод "Праммашрамонт", "Тэхналіт Полацк", "Маладзечанскі станкабудаўнічы завод", "НДІстромаўталінія", "Аграпрамбудмаш". Яны павінны ўнесці да 31 снежня 2012 года ў выглядзе грашовага ўкладу ў статутны фонд адкрытага акцыянернага таварыства "Бабруйскаграмаш" акцыі сваіх прадпрыемстваў, што знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення Міністэрства прамысловасці.
ААТ "Бабруйскаграмаш" — адзін з найбуйнейшых у краіне вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Аснову вытворчай праграмы складаюць навясная і прычэпная тэхніка для нарыхтоўкі і раздачы кармоў. Выпускаецца таксама тэхніка для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, раздзельнай рулоннай уборкі лёну, прычэпная самазвальная тэхніка да трактароў розных класаў і інш.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012