Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у 48 мільёнаў рублёў ацэнены "ўрачысты" гардэроб, схаваны ад мытнага афармлення жыхаром Заслаўя (Мінская вобласць), які перасякаў украінска-беларускую мяжу 26 кастрычніка ў пункце пропуску "Макраны". У асабістых рэчах, упакаваных у "Таёце", мужчына спрабаваў незаконна ўвезці ў краіну дзевяць вясельных і шэсць вячэрніх сукенак. Кантрабанда канфіскавана брэсцкімі пагранічнікамі сумесна з супрацоўнікамі мытні.
Практычна на такую ж суму быў ацэнены тавар, знойдзены ў жыхара Брэста. Беларуса на аўтамабілі "Аўдзі" падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі з прыцягненнем супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю затрымалі ў абласным цэнтры. У багажніку іншамаркі мужчына склаў тры пакеты з мужчынскімі кашулямі замежнай вытворчасці. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця тавару, брэстаўчанін прад`явіць не змог. Мяркуецца, 100 кашуль былі дастаўленыя з Польшчы праз пункт пропуску "Пясчатка" пры дапамозе трэціх асоб, якім той і раздаў свой тавар. Пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы гэтыя кашулі былі паспяхова сабраныя. Увесь тавар канфіскаваны.
Па аналагічнай схеме дзейнічаў і пінчанін, якога вечарам 26 кастрычніка затрымалі пры ўездзе ў Жабінку (Брэсцкая вобласць). Больш як 250 адзінак жаночага і дзіцячага адзення замежнай вытворчасці без адпаведных дакументаў мужчына ўвёз, як мяркуецца, праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Пра тое, каб пазбегнуць лішніх пытанняў, суайчыннік паклапаціўся загадзя: трыкатаж ён таксама раздаў турыстам. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала 270 мільёнаў рублёў, ён канфіскаваны.
Партыя трыкатажу, выяўленая 28 кастрычніка ў аўтамабілі ў жыхара Пінскага раёна, як было высветлена, незаконна перамешчана з Украіны ў Беларусь у абход пункта пропуску ў раёне населенага пункта Капані. Амаль 720 кг новага адзення ў асартыменце знаходзіліся ў "Фольксвагене" ў момант затрымання на трасе Столін — Пінск — Івацэвічы. Таксама ўстаноўлена дакладнае месца і сляды перагрузкі праз дзяржаўную мяжу. Тавар на 420 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Праводзіцца разбор.
Яшчэ адна партыя трыкатажу з Украіны на 1,5 мільярда рублёў канфіскавана ў жыхара Брэста. Аўтамабіль "Івека", якім ён кіраваў, быў спынены днём 27 кастрычніка на трасе Брэст — Мінск у раёне населенага пункта Хабы. Дакументы на 98 буйнагабарытных сумак з трыкатажнымі вырабамі выклікалі ў праваахоўнікаў абгрунтаваныя сумненні ў іх сапраўднасці. Праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012Практычна на такую ж суму быў ацэнены тавар, знойдзены ў жыхара Брэста. Беларуса на аўтамабілі "Аўдзі" падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі з прыцягненнем супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю затрымалі ў абласным цэнтры. У багажніку іншамаркі мужчына склаў тры пакеты з мужчынскімі кашулямі замежнай вытворчасці. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця тавару, брэстаўчанін прад`явіць не змог. Мяркуецца, 100 кашуль былі дастаўленыя з Польшчы праз пункт пропуску "Пясчатка" пры дапамозе трэціх асоб, якім той і раздаў свой тавар. Пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы гэтыя кашулі былі паспяхова сабраныя. Увесь тавар канфіскаваны.