https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі жывуць 115 мультымільянераў, сукупнае багацце якіх складае 13 млрд. долараў


Такія звесткі даследавання World Ultra Wealth Report 2012—2013, якое правяла міжнародная кансалтынгавая кампанія Wealth-X.
У даследаванні падлічана колькасць мультымільянераў у розных краінах, чыё багацце перавышае 30 млн. долараў.

Па колькасці мультымільянераў Беларусь заняла 27-е месца сярод 45 краін Еўропы. Першыя месцы занялі Германія (15.770 мультымільянераў), Вялікабрытанія (10.515) і Швейцарыя (5.595).

З найбліжэйшых суседзяў Беларусі 9-е месца заняла Расія (1.145 мультымільянераў, якія валодаюць багаццем у 605 млрд. долараў), 13-е месца — Польшча (775 чалавек з сукупным багаццем 90 млрд. долараў), 19-е месца — Украіна (480 мультымільянераў з сукупным багаццем 55 млрд. долараў), 31-е месца — Літва (80 чалавек з багаццем 9 млрд. долараў), 36-е месца — Латвія (65 чалавек з багаццем 8 млрд. долараў).

У параўнанні з папярэднім рэйтынгам за 2011—2012 гады колькасць мультымільянераў у Беларусі павялічылася на пяць чалавек, а іх сукупнае багацце скарацілася на 3,3%.

У Еўропе ў цэлым колькасць суперзаможных людзей і іх сукупнае багацце з-за крызісу скарацілася. Колькасць еўрапейскіх мультымільянераў зменшылася на 1.054 чалавекі. У асноўным гэта адбылося за кошт Іспаніі, Францыі і Італіі. Багацце рэгіёну знізілася на 190 млрд. долараў, або 2,7%.

Усяго Wealth-X налічыла ў Еўропе 53.441 мультымільянера, кансалідаванае багацце якіх складае 7 трлн. долараў.

У ЗША жывуць 2.250 мультымільянераў з агульным багаццем 265 млрд. долараў.

Сярод краін Лацінскай Амерыкі па колькасці мультымільянераў лідарамі з`яўляюцца Бразілія (4.640 чалавек з багаццем 865 млрд. долараў), Мексіка (3.240 чалавек, 430 млрд.) і Аргенціна (1.040 чалавек, 140 млрд.).

На Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, паводле звестак даследавання, жывуць не менш як 7.130 мультымільянераў, кансалідаванае багацце якіх складае як мінімум 1 трлн. долараў.

Усяго ў свеце, згодна з даследаваннем, налічваецца 187.380 мультымільянераў з кансалідаваным багаццем 25,8 трлн. долараў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:17.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2198
 
Ключевые слова:
Благосостояние Экономика Миллионеры Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме