"Перадаць бязвыплатна да 31 снежня 2012 года ў аператыўнае кіраванне Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ("Беллеспаперапрам") 2.059.950 акцый адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўдрэў", якія належаць Рэспубліцы Беларусь", — гаворыцца ў дакуменце.
Канцэрн павінен уключыць ААТ "Барысаўдрэў" у склад удзельнікаў холдынгу "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў".
Дакументам ускладаецца персанальная адказнасць "за своечасовае завяршэнне інвестыцыйнага праекта, што рэалізуецца ў адкрытым акцыянерным таварыстве "Барысаўдрэў", на старшыню Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці і міністра архітэктуры і будаўніцтва".
ААТ "Барысаўдрэў" выпускае фанеру, запалкі, ДВП, піла- і лесаматэрыялы, гнутаклееныя нарыхтоўкі. У бліжэйшай перспектыве плануецца выпуск МДФ. Прадукцыя пастаўляецца ва ўсе краіны СНД, большасць краін Еўрасаюза, ЗША, Афганістан, Турцыю.
ЗАТ "Пінскдрэў" займае вядучае месца ў Беларусі і СНД у галіне вытворчасці мэблі і дрэваапрацоўкі. Цяпер ЗАТ "Пінкдрэў" — холдынг, у склад якога ўваходзіць 33 самастойныя філіялы. "Пінскдрэў" выпускае ўсе віды бытавой і вялікую наменклатуру мэблі для грамадскіх памяшканняў, фанеру, гнутаклееныя дэталі, запалкі, драўнянастружачныя пліты, у тым ліку кашыраваныя, ламініраваныя, будаўнічы і мэблевы паганаж, габляваны шпон, піламатэрыялы. Асартымент мяккай і корпуснай мэблі перавышае 1,5 тыс. найменняў. Уся прадукцыя адпавядае сусветным патрабаванням. Прадукцыя "Пінскдрэва" пастаўляецца больш як у 40 краін. Важнейшымі экспартнымі рынкамі збыту з`яўляюцца Расія і Германія, Бельгія, Чэхія, краіны Балтыі і інш.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2012