https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют і каціроўкі наяўнага рынку на 3 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 3 кастрычніка 2012 года.
На 3 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.520 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 10.990
Расійскі рубель — 273,50
Украінская грыўна — 1.045,66

Кошык валют — 2.947,58

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 110 рублёў (1,31%), еўра — на 170 рублёў (1,57%), расійскага рубля — на 4,50 (1,67%), грыўны — на 13,50 рубля (1,31%). Курс кошыка валют вырас на 44,06 рубля (1,52%) у параўнанні з папярэднім днём і на 81,75 рубля (2,85%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,29, "долар/расійскі рубель" — 31,1517, "долар/грыўна" — 8,148.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 3 кастрычніка долар купляюць па 8.375—8.540 і прадаюць па 8.550—8.700 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі долара вырас на 40 рублёў, продажу — на 38.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.500—8.550 пры куплі, 8.580—8.600 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:03.10.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2090
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Котировки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме