Паводле інфармацыі БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 70 млн. 297 тыс., прапанова — 63 млн. 911 тыс., аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 29 банкаў, — 68 млн. 67 тыс.
Попыт на еўра склаў 55 млн. 731 тыс., прапанова — 35 млн. 773 тыс., аб`ём — 46 млн. 802 тыс. У таргах удзельнічала 30 банкаў.
Попыт на расійскія рублі склаў 1 млрд. 35 млн. 318 тыс., прапанова — 818 млн. 938 тыс., аб`ём — 858 млн. 946 тыс. У таргах удзельнічала 29 банкаў.
Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс вырас з 2.690 да 2.750 рублёў), брытанскім фунтам стэрлінгаў (застаўся на адзнацы 13.850) і швейцарскім франкам (знізіўся з 9.150 да 9.140).
Курс кошыка валют на 5 кастрычніка з`яўляецца максімальным у гэтым годзе — 2.976,25 рубля (на 3,85% больш за паказчык на 31 снежня 2011 года).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2012