Як адзначылі ў Нацбанку, апошнім часам у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-форумах сталі рэгулярна з`яўляцца паведамленні аб адсутнасці ў тым ці іншым абменніку дастатковай колькасці наяўнай валюты. Хоць, паводле слоў спецыялістаў, ніякіх аб`ектыўных прычын для гэтага няма.
"Сапраўды, за апошні час даходы насельніцтва істотна выраслі, і беларусы сталі купляць больш валюты. Але нейкіх перадумоў для рэзкай дэстабілізацыі сітуацыі на валютным рынку не існуе", — сцвярджаюць у Нацбанку.
"Банкі маюць у сваім распараджэнні дастатковую колькасць валютных сродкаў для таго, каб забяспечыць аператыўнае падмацаванне абменных пунктаў і кас грашовай наяўнасцю на працягу ўсяго рабочага дня і поўнасцю задаволіць узросшы попыт насельніцтва на замежную валюту", — упэўнены спецыялісты Нацбанка. Разам з тым у Нацбанку прызнаюць, што на валютным рынку могуць узнікнуць сітуацыі, калі ў тым ці іншым абменным пункце або касе з`явіцца недахоп валюты або беларускіх рублёў пры правядзенні валютна-абменных аперацый. "Такія сітуацыі не абумоўлены якімі-небудзь аб`ектыўнымі прычынамі і звязаны, як правіла, з суб`ектыўнымі фактарамі, у тым ліку з так званым чалавечым фактарам, гэта значыць работай непасрэдна касіраў", — падкрэслілі ў Нацыянальным банку.
Спецыялісты Нацбанка гатовы аператыўна рэагаваць на такія выпадкі. Інфармацыю аб адсутнасці валюты або рублёў у абменных пунктах банкаў можна паведаміць у Нацыянальны банк па тэлефоне кантакт-цэнтра (017) 306 00 02 або па адрасе электроннай пошты kоntаkt@nbrb.bу. У паведамленні пажадана даць назву банка, якому належыць абменнік, месца яго знаходжання, а таксама коратка выкласці сутнасць узніклай праблемы. Уся атрыманая інфармацыя будзе адразу перадавацца спецыялістам адпаведнага структурнага падраздзялення Нацбанка для рэагавання.
БЕЛТА, 29 верасня 2012