https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 26 верасня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 26 верасня 2012 года.
На 26 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.490 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 10.960
Расійскі рубель — 272,50
Украінская грыўна — 1.042,74

Кошык валют — 2.937,84

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 20 рублёў (0,24%), еўра — знізіўся на 30 рублёў (0,27%), расійскага рубля — вырас на 1,50 рубля (0,55%), грыўны — на 1,88 рубля (0,18%). Курс кошыка валют вырас на 5,03 рубля (0,17%) у параўнанні з папярэднім днём і на 72,01 рубля (2,51%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2909, "долар/расійскі рубель" — 31,156, "долар/грыўна" — 8,142.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 26 верасня долар купляюць па 8.375—8.535 і прадаюць па 8.570—8.660 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі долара вырас на 23 рублі, продажу — на 25.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.500—8.540 пры куплі, 8.570—8.600 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2012
 
Дата публикации:26.09.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2151
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме