https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць прыцягненне ўнутраных інвестыцый у эканоміку не менш важным, чым прыход у краіну замежных інвестараў


Аб гэтым ён заявіў 1 верасня, адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання факультэта міжнародных адносін БДУ.
"Для таго каб Беларусь была больш прывабнай для замежных інвестараў, мы ўжо нічога больш не зробім. Наўрад ці штосьці нам і трэба рабіць. Мы стварылі ідэальныя ўмовы для інвестараў. Сёння галоўнае ўжо нават не падаткі і гэтак далей. Галоўнае — спакой, стабільнасць у краіне, магчымасць укласці грошы і займацца бізнесам", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, важна прыцягваць не толькі замежныя, але і ўнутраныя інвестыцыі. "Тое, што інвестуюць іншаземцы, — гэта добра. Але не забывайце, што прыбытак не наш. Яны інвеставалі, выкарысталі нашу зямлю, рэсурсы, асабліва працоўныя, штосьці нам тут заплацілі і ўвесь прыбытак вывезлі. Мы гэтаму не перашкаджаем", — заўважыў Лукашэнка.

У той жа час, дадаў ён, у Беларусі сёння "значна больш унутраных інвестыцый" — за кошт дынамікі росту прыбытку прадпрымальнікаў, дзяржпрадпрыемстваў, бюджэтных сродкаў. "Таму давайце не будзем пасыпаць галаву попелам і спяшацца ўсё раздаць іншаземцам. Давайце паглядзім на сваіх, шмат такіх", — заклікаў Лукашэнка.

"Другія — гэта расіяне. Прыстойныя расіяне. Непрыстойныя проста сюды не пойдуць. Яны ведаюць маё стаўленне да гэтага, палітыку. А прыстойных таксама дастаткова", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Інвестыцыі — гэта мадэрнізацыя, будаўніцтва, падкрэсліў Лукашэнка. "Скажу шчыра, мы ўжо з цяжкасцю праглынаем тыя ўнутраныя і знешнія інвестыцыі, якія сёння ёсць. У нас не хапае ні будаўнікоў, ні іншых спецыялістаў, каб усё гэта перамалоць", — сказаў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, для развіцця асобных найбольш перспектыўных кірункаў трэба надаваць увагу прыцягненню інвестыцый. У якасці прыкладу ён прывёў праект па стварэнні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка ў Смалявічах, куды, паводле яго слоў, будуць прыцягвацца самыя перадавыя кампанія свету.

"Але яшчэ раз падкрэсліваю: я прыхільнік таго, каб нашы грамадзяне, якія маюць грашовыя сродкі, нашы прадпрыемствы, дзяржава перш за ўсё, інвеставала. А потым ужо — іншаземцы. Калі іншаземец прыходзіць, ён выбірае самае лепшае з гэтага пірага. Таму мы вельмі акуратна да гэтага падыходзім і асабліва не перажываем", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2012
 
Дата публикации:01.09.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2251
 
Ключевые слова:
Инвестиции Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме