https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць безумоўную рэалізацыю ўсіх вызначаных планаў па стабільным функцыянаванні валютнага рынку


Пра гэта ён заявіў 13 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка асобна падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы павінны быць сфарміраваны ў зададзеным аб`ёме.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб сітуацыі на валютным рынку і крэдытаванні эканомікі ў цэлым. Гаворка ішла таксама аб працы банкаўскай сістэмы з насельніцтвам па ўкладах, па крэдытах, у тым ліку па крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што ўрад сумесна з Нацбанкам павінны забяспечыць утрыманне інфляцыі ў межах зададзеных параметраў. Асаблівую ўвагу ён надаў уплыву Нацыянальнага банка на працэсы нарошчвання экспарту.

Як запэўніла кіраўнік Нацбанка Ермакова, ёсць ўсе перадумовы для таго, каб павялічваць экспарт, што, у сваю чаргу, гарантуе магчымасць дакладнага абслугоўвання знешніх крэдытных абавязацельстваў і ўтрыманне золатавалютных рэзерваў на ўзроўні бяспекі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2012
 
Дата публикации:13.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2356
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Инфляция Финансы Валютный рынок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме