https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 16 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 16 жніўня 2012 года.
На 16 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.360 беларускіх рублёў
Еўра — 10.310
Расійскі рубель — 262,50
Украінская грыўна — 1.032,61

Кошык валют — 2.828,34

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 20 рублёў (0,24%), еўра — знізіўся на 10 (0,10%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — узрос на 3,23 рубля (0,31%). Курс кошыка валют узрос на 1,35 рубля (0,05%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 37,49 рубля (1,31%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2333, "долар/расійскі рубель" — 31,8476, "долар/грыўна" — 8,096.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 16 жніўня долар купляюць па 8.200—8.350 і прадаюць па 8.370—8.450 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 17 рублёў, продажу — на 10.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.300—8.350 пры куплі, 8.400—8.450 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2012
 
Дата публикации:16.08.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2177
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме