https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ прадухілена злачынная дзейнасць некалькіх супрацоўнікаў кантралюючых органаў


Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі прадухілена злачынная дзейнасць некалькіх супрацоўнікаў кантралюючых органаў.
Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, у выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў прадухілена супрацьпраўная дзейнасць старшага інспектара па асабліва важных справах упраўлення ўласнай бяспекі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК падпалкоўніка фінансавай міліцыі Д. Паводле наяўнай інфармацыі, на працягу некалькіх гадоў ад заснавальнікаў і службовых асоб камерцыйных структур Мінска ён атрымліваў грашовыя ўзнагароды за спрыянне ў вырашэнні розных праблем, звязаных з правядзеннем кантралюючымі органамі праверак.

У выніку праверкі было ўстаноўлена кола прадпрымальнікаў, ад якіх супрацоўнік ДФР на пастаяннай аснове атрымліваў грашовыя сродкі і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. На непрацоўныя даходы ён будаваў двухпакаёвую кватэру ў элітным доме ў сталіцы. Будматэрыялы яму перадавалі бясплатна "ў лік вырашэння будучых праблем".

Праверка КДБ ускладнялася тым, што супрацоўнік фінансавай міліцыі працяглы час сам займаўся аператыўна-вышуковай дзейнасцю, ведаў пра формы і метады правядзення аператыўных мерапрыемстваў. Сваіх "кліентаў" ён старанна інструктаваў, сустрэчы праводзіў у загадзя абумоўленых месцах з выкананнем мер канспірацыі.

Маючы доступ да матэрыялаў праверкі па факце ўхілення ад выплаты падатковых плацяжоў, што праводзілаcя ў дачыненні да адной са сталічных будаўнічых фірм, карумпаваны супрацоўнік фінансавай міліцыі ініцыятыўна прапанаваў заснавальніку камерцыйнай структуры аказаць дапамогу ў вырашэнні некаторых праблем. Свае паслугі ён ацаніў у 5.000 долараў, якія нібыта павінен быў перадаць супрацоўнікам ДФР па Мінскай вобласці, якія праводзілі праверку.

Пры атрыманні першай часткі хабару ў памеры 2.500 долараў афіцэр быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Следчым камітэтам у дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне да давання хабару).

Падчас следства стала вядома, што большасць ашуканых супрацоўнікам ДФР камерсантаў — яго блізкія сябры. Атрыманых ад іх грошай хапіла, каб завяршыць будаўніцтва двухпакаёвай кватэры. Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ашукваў не толькі сваіх сяброў, але і калегаў. Так, ён здаваў у арэнду выдзеленую Камітэтам дзяржкантролю службовую кватэру, даходы ад чаго ён не дэклараваў.

Судом Заводскага раёна Мінска ў дачыненні да былога супрацоўніка ДФР распачаты разгляд крымінальнай справы.

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі гродзенскага абласнога ўпраўлення КДБ пры атрыманні хабару ў памеры 570 долараў затрыманы старшы інспектар па органах унутраных спраў УДФР КДК па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік Х.

На працягу 2011—2012 гадоў ён неаднаразова атрымліваў у якасці хабараў ад аднаго з жыхароў Гродна розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спыненні расследавання распачатай у дачыненні да яго крымінальнай справы. Чарговы хабар за свае "паслугі" ён запатрабаваў у камерсанта ў маі гэтага года.

Упраўленнем СК па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да старшага інспектара 6 ліпеня распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне да давання хабару).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2012
 
Дата публикации:30.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2503
 
Ключевые слова:
КГБ Беларуси Криминал Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме