Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 65 млн. 949 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 61 млн. 580 тыс., прапанова — 65 млн. 970 тыс.).
Курс расійскага рубля павысіўся на 2 рублі і склаў 254 рублі. Аб`ём таргоў — 1 млрд. 249 млн. 724 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 541 млн. 739 тыс., прапанова — 1 млрд. 249 млн. 340 тыс.).
Курс еўра вырас на 10 рублёў і склаў 10.070 рублёў. Аб`ём — 26 млн. 742 тыс. еўра (попыт — 26 млн. 742 тыс., прапанова — 23 млн. 938 тыс.).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012