https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На беларуска-польскай мяжы канфіскаваны дзве партыі кантрабандных тавараў


Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, брэсцкімі пагранічнікамі 19 ліпеня ў пункце пропуску "Дамачава" была затрымана аўтамашына "Мерседэс", якой кіраваў жыхар Брэста.
У канструктыўных дэталях аўто знойдзена 348 адзінак трыкатажных вырабаў і 42 пары абутку. Паводле папярэдняй ацэнкі, сума канфіскаванага тавару складае 214 млн. рублёў.

Ноччу 20 ліпеня ў жыхаркі Гродна, якая вярталася на аўтамабілі з Польшчы ў Беларусь цераз пункт пропуску "Бераставіца", пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні таксама знайшоў незадэклараваны тавар. Трыкатажныя вырабы знаходзіліся ў пустотах задніх крылаў, пярэдніх дзвярэй і пад заднім сядзеннем — усяго больш як 102 найменні. Акрамя таго, у машыне былі схаваныя чатыры "iPhone 4" . Канфіскаваныя прадметы ацэнены больш як на 30 млн. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012
 
Дата публикации:20.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2288
 
Ключевые слова:
Контрабанда Белорусская граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме