https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі расце колькасць канфіскаваных з абарачэння падробленых банкнот


Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС.
У Беларусі расце колькасць канфіскаваных з абарачэння падробленых банкнот. Рост фальшываманецтва ў першым паўгоддзі 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года склаў 22%.

"Маніторынг крымінагеннай сітуацыі ў сферы валютнага абарачэння, праведзены ў 2011 годзе, дазволіў прагназаваць у 2012 годзе рост фактаў фальшываманецтва, — гаворыць старшы ўпаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вольга Загароўская. — Імкнучыся абараніць грамадзян ад атрымання падробак, МУС неаднаразова перасцерагаў насельніцтва ўстрымацца ад ажыццяўлення здзелак з валютай па-за банкамі. Аднак вынікі працы падраздзяленняў БЭЗ па процідзеянні фальшываманецтву і спыненні незаконных валютных аперацый паказваюць, што многія грамадзяне сталі парушальнікамі заканадаўства, якое рэгулюе валютныя аперацыі, і ахвярамі фальшываманетчыкаў".

Так, жыхар Мінска восенню 2011 года прадаў аўтамабіль "Пежо", за які пакупнік разлічыўся расійскімі рублямі. Праз паўгода, калі мужчына звярнуўся ў банк з мэтай абмяняць грошы, аказалася, што ўсе 73 банкноты наміналам 5 тысяч рублёў РФ фальшывыя.

Нягледзячы на тое што беларускі рубель з`яўляецца законным сродкам плацяжу ў Беларусі, у краіне не склалася практыка прадаваць аўтамабілі або нерухомасць за нацыянальную валюту, як гэта робяць у Расіі, канстатуюць у МУС. "Зразумела, адметныя прыкметы замежных грошай вядомыя грамадзянам у меншай ступені, чым тых, якімі яны штодзённа расплачваюцца ў магазінах. З гэтай прычыны рызыка атрымаць фальшыўку ўзрастае ў разы", — падкрэсліваюць у МУС.

З пачатку 2012 года да адміністрацыйнай адказнасці за ажыццяўленне незаконных валютных аперацый прыцягнуты 283 асобы, а з нелегальнага абарачэння канфіскаваны грошы ў суме, эквівалентнай 1,4 мільярда рублёў. Распачата 27 крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія ажыццяўляюць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з абменнымі аперацыямі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2012
 
Дата публикации:23.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2745
 
Ключевые слова:
Обмен валют Криминал Финансы Фальшивомонетчики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме