https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усяго ў 2012 годзе БЧ плануе набыць 3.596 грузавых вагонаў


Беларуская чыгунка ў першым паўгоддзі гэтага года закупіла 1.345 грузавых вагонаў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
У прыватнасці, набыта 116 крытых вагонаў, 541 вагон-цыстэрна, 233 хопер-цэментавозы і 455 паўвагонаў.

Амаль палову ўсіх грузавых вагонаў на беларускую магістраль паставіла СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод". Па выніках першага паўгоддзя прадпрыемствам было пастаўлена 602 грузавыя вагоны.

"Абнаўленне рухомага саставу з`яўляецца адным з найважнейшых інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі, якая праводзіць у гэтым кірунку мэтанакіраваную працу, — адзначыла прэс-служба. — З мэтай забеспячэння аб`ёмаў грузаперавозак Беларуская чыгунка павялічвае тэмпы абнаўлення вагоннага парка".

Згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады, да канца пяцігодкі БЧ закупіць у агульнай складанасці 12,5 тысячы адзінак новага рухомага саставу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2012
 
Дата публикации:14.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2254
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Вагонный парк Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме