https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усюдыход высокай праходнасці паступіў на ўзбраенне Пінскага пагранічнага атрада


5 ліпеня энергасродак "Раса" пінскім памежнікам перадалі прадстаўнікі "Беларусбанка".
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, усюдыход пры неабходнасці будзе патруляваць увесь участак адказнасці пінскіх памежнікаў, у тым ліку цяжкапраходныя Альманскія балоты. Менавіта цяпер на былым Мерлінскім палігоне грамадзяне Украіны актыўна збіраюць дзікаросы, ігнаруючы пагранічнае заканадаўства.

Пры стварэнні энергасродку "Раса" канструктары ТАА "Аграмашрэсурс" улічылі ўсе пажаданні памежнікаў: высокая праходнасць, надзейнасць, выкарыстанне пры любых умовах надвор`я. Усюдыход дазваляе перавозіць пяць чалавек, груз вагой прыблізна паўтоны, можа выкарыстоўвацца як з прычэпам, так і без яго. Нягледзячы на сваю грувасткасць, на прамых участках можа развіваць хуткасць да 70 кіламетраў за гадзіну. Усюдыход аднолькава эфектыўны як у лясіста-балоцістай мясцовасці, так і на водных участках, прычым для гэтага асаблівая падрыхтоўка ў ваджэнні транспартнага сродку не патрэбна.

Аснашчэнне Пінскага пагранатрада такой тэхнікай стала магчымым дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню органаў пагранічнай службы і "Беларусбанка".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2012
 
Дата публикации:06.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2348
 
Ключевые слова:
Техника Пограничная служба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме