https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ФПБ выступае супраць павелічэння падатковай нагрузкі на працоўных


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступае супраць павелічэння падатковай нагрузкі на працоўных. Аб гэтым паведаміла прэс-служба арганізацыі.
На думку ФПБ, "менавіта гэта можа адбыцца ў выпадку рэалізацыі ініцыятывы, у якой гаворка ідзе аб пераразмеркаванні адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) паміж наймальнікам і работнікам".

"Перанос часткі абавязацельстваў плацельшчыкаў па адлічэннях у ФСАН на работнікаў непазбежна прывядзе да істотнага зніжэння іх даходаў на фоне павышэння ў перспектыве ступені ўдзелу насельніцтва ў фінансаванні затрат на жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі транспарту, працягу лібералізацыі цэн на прамысловыя і харчовыя тавары. Пры гэтым няма ніякіх гарантый павелічэння заработнай платы ва ўсіх арганізацыях краіны, і асабліва ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці", — гаворыцца ў лісце ФПБ у Міністэрства працы і сацабароны.

"У выніку крызісных працэсаў у эканоміцы краіны ў 2009, 2011 гадах адбылося значнае зніжэнне ўзроўню даходаў і жыцця насельніцтва. Многім грамадзянам і цэлым сем`ям давялося "ўціснуцца" ў сваіх расходах для забеспячэння пражытачнага мінімуму. Сфарміраваўся пэўны адкладзены попыт на асобныя групы тавараў і паслуг, неабходных для нармальнага жыццязабеспячэння, якія папросту сталі недаступныя многім катэгорыям насельніцтва: паслугі платнай адукацыі, лячэння і аздараўлення, рэабілітацыі і адпачынку, набыцця буйной бытавой тэхнікі і інш.", — гаворыцца ў дакуменце.

"Трэба таксама адзначыць, што ў працоўных адсутнічае малейшая асабістая зацікаўленасць у пералічэнні павышаных узносаў з заработнай платы ў ФСАН", — падкрэслівае ФПБ.

"Федэрацыя парфсаюзаў лічыць, што рэалізацыя ўнесенай прапановы аб пераразмеркаванні адлічэнняў у ФСАН не палепшыць кардынальным чынам інвестыцыйны клімат у краіне. ФПБ пацвярджае раней выказаную пазіцыю аб недапушчальнасці пераразмеркавання адлічэнняў у ФСАН паміж наймальнікамі і работнікамі", — адзначаецца ў лісце.

Як пракаментаваў начальнік галоўнага ўпраўлення вытворчай і сацыяльна-эканамічнай работы ФПБ Сяргей Сарокін, згодна з дзейным заканадаўствам работадаўцы пералічваюць у Фонд сацабароны насельніцтва Мінсацабароны 34% ад налічанай зарплаты работнікаў. Са сродкаў фонду выплачваюцца пенсіі, дапамогі па часовай непрацаздольнасці, па догляду дзіцяці, ажыццяўляюцца іншыя выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам.

"Урад паўторна ўнёс прапанову аб пераносе значнай часткі пенсіённай нагрузкі з работадаўцаў на работнікаў арганізацый. У прыватнасці, прапаноўвалася, каб 15% з гэтых 34% аплачваў не работадаўца, а гэтыя грошы вылічваліся з заработнай платы работніка" — сказаў Сарокін.

Прэс-служба нагадала, што першая такая прапанова паступіла ў ФПБ у красавіку 2011 года. Матывавалася гэта тым, што рэалізацыя названага рашэння значна палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне. Тады нацыянальны прафцэнтр выказаў сваё негатыўнае стаўленне да гэтага пытання. "Федэрацыя парфсаюзаў Беларусі выказала сумненне ў эфектыўнасці рэалізацыі абазначанай меры ў частцы павышэння рэйтынгу краіны і лічыць недапушчальнымі выкладзеныя пераўтварэнні ў сістэме сацыяльных адлічэнняў, што цягне безумоўнае падзенне сацыяльных даходаў насельніцтва", — адзначыла прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:21.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2852
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Беларуси Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме