https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі да 2030 года сетка суперхуткіх зарадных комплексаў для электракараў дасягне 86 адзінак


86 суперхуткіх зарадных комплексаў для электрамабіляў плануецца пабудаваць у Беларусі да 2030 года. Такімі планамі па развіцці зараднай інфраструктуры падзяліўся генеральны дырэктар кампаніі «Беларуснафта», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандр Ляхаў.
«Беларуснафта» вызначана нацыянальным аператарам зараднай інфраструктуры краіны. Нафтавая кампанія ўжо даўно стойка асацыюецца з развіццём электрамабільнага транспарту і ўпэўнена нарошчвае сетку зарадных станцый пад брэндам Malanka.

«Сёння ў распараджэнні ўладальнікаў электракараў — 646 зарадных станцый і адзін суперхуткі зарадны комплекс у Мінску, дзе можна папоўніць запас ходу электрамабіля на 300 км за 9 хвілін. Да канца бягучага года колькасць станцый павялічыцца да 700 адзінак. У той жа час актыўна праектуюцца новыя суперхуткія зарадныя комплексы, якія аб’ядноўваюць у сабе самае сучаснае, што ёсць у зараднай інфраструктуры. Да 2030 года колькасць такіх комплексаў у краіне дасягне 86 адзінак, а хуткасць зарадкі электрамабіля будзе супастаўная з хуткасцю запраўкі машыны бензінам на традыцыйнай АЗС», — падкрэсліў Аляксандр Ляхаў.

У маі рашэнні, выкарыстаныя пры стварэнні зараднай інфраструктуры кампаніі, былі ацэнены на самым высокім узроўні, а зарадная сетка Malanka прызнана лепшым праектам ЕАЭС у сферы нізкавугляроднага транспарту.

Звязда, 1 жніўня 2023
 
Дата публикации:01.08.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Электромобиль Зарядная станция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме