https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дата правядзення выбараў у парламент Беларусі можа быць назначана ў чэрвені


Дакладная дата правядзення галасавання на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах можа быць назначана ў чэрвені гэтага года, паведаміла 2 красавіка журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына растлумачыла, што ніякай іншай даты, акрамя той, пра якую гаварылася раней, пакуль не называлася. "Крайняя дата магчымага правядзення парламенцкіх выбараў — 23 верасня", — сказала старшыня ЦВК. Адказваючы на пытанне наконт магчымага запрашэння або незапрашэння наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што гэта пытанне будзе вырашацца Прэзідэнтам Беларусі сумесна з МЗС.

Гаворачы аб выкарыстанні вопыту праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК растлумачыла, што ў расійскіх калег былі ўзяты пэўныя метадычныя рэкамендацыі. Аднак гэта не значыць, што ўсе яны будуць узяты на ўзбраенне. Што ж датычыцца вэб-камер на выбарчых участках, то гэта ноу-хау наўрад ці будзе выкарыстана ў Беларусі. Толькі адна закупка абсталявання будзе каштаваць $4,5 млн, што складае палавіну бюджэту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.

Звязда, 3 красавіка 2012
 
Дата публикации:03.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2629
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме