https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Масавае святкаванне Дня Волі ў Мінску дазволена


Улады Мінска санкцыянавалі правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі. Пісьмовы дазвол гарвыканкама атрымаў 20 сакавіка адзін з заяўнікаў акцыі Віктар Івашкевіч.
Як паведаміў Івашкевіч, заяўка задаволена поўнасцю. "Дадзены дазвол на збор удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў 13.30 на пляцоўцы каля прэзідыума акадэміі навук, затым дазволена шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе пройдзе мітынг, які таксама дазволены", — сказаў палітык.

Паводле слоў Івашкевіча, афіцыйны дазвол яму быў уручаны сёння ў Мінгарвыканкаме. "Там прысутнічалі і кіраўнікі міліцыі. У нас дасягнута дамоўленасць аб тым, што не будзе ніякіх перашкод у выкарыстанні нацыянальнай сімволікі, бел-чырвона-белых сцягаў, іншай сімволікі і лозунгаў, якія адпавядаюць фармату мерапрыемства, — святкаванню гадавіны ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі", — расказаў заяўнік акцыі.

У лік заяўнікаў таксама ўваходзяць мастак Алесь Марачкін і старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас. Сярод падпісантаў заяўкі няма ніводнага прадстаўніка палітычных партый і рухаў.

Шэсце 25 сакавіка плануецца правесці з 13.30 да 14.30 ад Нацыянальнай акадэміі навук да парку Дружбы народаў (плошча Бангалор). Мітынг запланаваны на 14.30—17.00.

Як паведамлялася раней, прадстаўнікі міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) не згадзіліся з такім фарматам святкавання Дня Волі. Яны заявілі, што маюць намер адзначыць "галоўнае свята Беларусі" ў цэнтры сталіцы, а не "на балоце" (так часам называюць размешчаную ў нізіне плошчу Бангалор).

Аднак потым арганізатарам Дня Волі ўдалося дамовіцца з актывістамі "Маладога фронту" аб правядзенні агульнага збору ўдзельнікаў акцыі ў 13.30 каля будынка акадэміі навук. Рашэнне аб тым, куды ісці далей, кожны з бакоў павінен прымаць самастойна.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012
 
Дата публикации:20.03.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4628
 
Ключевые слова:
Ддзень волі Независимость Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме