https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за моцнага ветру мінулай ноччу было парушана электразабеспячэнне ў 245 населеных пунктах Беларусі


Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Гэта населеныя пункты, размешчаныя ў Віцебскай (Браслаўскі, Шумілінскі, Лепельскі, Віцебскі, Лёзненскі, Докшыцкі, Мёрскі, Аршанскі, Глыбоцкі раёны) і Мінскай (Бярэзінскі, Барысаўскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Смалявіцкі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі раёны) абласцях.

Аднаўленне падачы электраэнергіі ў дамы вялося ўсю ноч, і цяпер гэтая работа працягваецца. Па стане на 06.00 20 сакавіка без электразабеспячэння заставаліся 57 населеных пунктаў у Віцебскай і Мінскай абласцях.

Акрамя таго, парывы ветру сталі прычынай разбурэнняў у сямі населеных пунктах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей: там пашкоджаны дахі двух жылых дамоў, аднаго вытворчага памяшкання і пяці сельскагаспадарчых будынкаў.

Пацярпелых людзей, паводле звестак МНС, няма.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012
 
Дата публикации:20.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2654
 
Ключевые слова:
Климат Природный катаклизм Ураган
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме