https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Калі яшчэ хоць адзін тыдзень пастаіць такое надвор`е, у нас будзе небывалы хлеб


Добрае надвор`е дае шанц беларускім аграрыям сабраць небывалы ўраджай, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня, наведваючы ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Склалася ідэальнае надвор`е для ўборкі. Лепш не бывае", — сказаў Лукашэнка журналістам. Ён зазначыў, што больш як палову ўраджаю вяскоўцы сабралі, падышоўшы да 60-працэнтнай мяжы. "Калі яшчэ хоць адзін тыдзень пастаіць такое надвор`е, у нас будзе небывалы хлеб. Мы ў гісторыі такога хлеба не бачылі", — сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу на высокую якасць зерня і аб`ём вырашчанага ўраджаю. "Гэта і той мільён тон пшаніцы, які мы заўсёды куплялі. Сёння яго таксама вырасцілі", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы, зазначыўшы значны ўнёсак у гэтую справу вучоных і спецыялістаў.

Прэзідэнт таксама закрануў тэму падрыхтоўкі спецыялістаў АПК. Паводле яго слоў, парадокс заключаецца ў тым, што сельскагаспадарчая навука развіваецца на ўсіх кірунках, а адукацыя ў гэтай сферы сур`ёзна адстала.

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы галоўнай сельскагаспадарчай ВНУ краіны — Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, аптымізацыі навучальнага працэсу. "Магчыма, трэба скараціць тэрмін навучання на год. Або пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палетках", — сказаў ён.

Прэзідэнт таксама заявіў пра ўзмацненне ўвагі дзяржавы да развіцця беларускага машынабудавання.

"Машынабудаванне — адна з найскладанейшых галінаў, у якой існуе жорсткая канкурэнцыя. Але нам і тут пашанцавала: на нашу тэхніку ёсць попыт", — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зараз Беларусь прапаноўвае на экспарт розныя комплексы сельскагаспадарчых машын.

"Попыт пайшоў, таму мы зараз інтэнсіўна развіваем гэтую тэхніку. Перспектывы тут вялікія, дый свой рынак патрабуе абнаўлення", — канстатаваў Лукашэнка, дадаўшы, што развіццё гэтага кірунку абумоўленае не клопатам пра імідж краіны, а наўпрост звязанае з попытам на прадукцыю. "Той жа "Гомсельмаш" сёння палову тэхнікі прадае за межы Беларусі. І гэта добра: каб не было валютных крызісаў, палову трэба прадаваць за мяжу, а палову пакідаць у сябе", — сказаў Лукашэнка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2011
 
Дата публикации:06.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3403
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Белорусская техника Экспорт импорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме