https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 




Найти
 
 


Каменную туалетную паперу прапанавалі рабіць у Расіі


Каменную туалетную, офісную і кніжную паперу маюць намер вырабляць у Расіі – праект прадставяць на форуме «Моцныя ідэі для новага часу» гэтым летам, паведамляе аўтар гэтай ініцыятывы эканаміст Аляксей Ялсукоў.
Удакладняецца, што разам з традыцыйнай паперай з драўнянай цэлюлозы прапануецца запусціць вытворчасць каменнай паперы – з вапняка і нетаксічнага палімера.

«З вапняка можна рабіць як шчыльную пакавальную паперу, так і офісную, кніжную і нават туалетную. Калі ў краіне будзе наладжана масавая вытворчасць, цэны на яе будуць падобнымі ці нават больш нізкімі, чым на звычайную паперу», — заявіў Ялсукоў.

Паводле яго слоў, сёння каменную паперу ўжо вырабляюць у Японіі. Напрацоўкі ёсць і ва Узбекістане, дзе таксама шмат вапняка, акрамя таго, аб падобных праектах паведамляла Турцыя.

«Запасы вапняка ў Расіі лічацца невычэрпнымі. Такую паперу не прыйдзецца адбельваць, яна больш устойлівая да пашкоджанняў, у тым ліку да вільгаці. Яе можна выкарыстоўваць для ўсіх відаў друку. Да таго ж яна экалагічная і біяраскладаемая», — падкрэсліў аўтар ініцыятывы.

Адзначаецца, што праект прадставяць у трэку Нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы форуму «Моцныя ідэі для новага часу» у Маскве.

Звязда, 24 красавіка 2022
 
Дата публикации:24.04.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1130
 
Ключевые слова:
Инновации Бумага Технологии Известняк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме