https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: калі Польшча і краіны Балтыі хочуць знікнуць – гэта іх выбар


Заходнія суседзі Беларусі працягваюць весці палітыку мілітарызацыі і даваць краінам НАТА свае тэрыторыі.
Польшча і краіны Балтыі дазваляюць ператвараць сябе ў ваенны палігон, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Мінску на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці.

Паводле яго слоў, ні ў якім іншым статусе гэтыя дзяржавы Захаду не цікавыя.

"Таму Польшча і краіны Балтыі даюць магчымасць ператвараць сябе ў чарговы пасля Украіны ваенны палігон. (…) Калі хочуць чарговы раз знікнуць з карты свету – гэта будзе іх выбар", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што праз 80 гадоў пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на змену Ялцінскаму міру прыйшла брусельска-вашынгтонская авантура.

"Ачагі напружанасці распальваюцца прама з кабінетаў заходніх чыноўнікаў. Гуляюць жыццёмі людзей, як персанажамі камп’ютарнай гульні або галівудскага фільма", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Мінск, 1 ліпеня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:01.07.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
НАТО Евросоюз Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме