https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія прыказкі пераклалі на кітайскую мову


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выпусціць зборнік беларускіх прыказак з іх перакладам на кітайскую мову.
Аб гэтым паведаміў 24 лістапада дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакатко перад цырымоніяй адкрыцця VІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў".

"Падыходзіць да канца Год культуры, і мы ўжо можам падвесці вынікі работы вучоных. Напрыклад, мы падрыхтавалі ўнікальнае выданне яркіх узораў традыцыйнай беларускай народнай мудрасці. Прыказкі і прымаўкі прадстаўлены адначасова на беларускай і кітайскай мовах. Выпускам займаецца РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука". Кніга выйдзе ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага", - расказаў Аляксандр Лакатко.

Завершаны таксама сумесны праект з Расійскім этнаграфічным музеем па выданні ўнікальнай калекцыі беларускай этнаграфіі А.К.Сержпутоўскага. Акрамя таго, у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры створаны кластары для аб`яднання намаганняў Акадэміі навук, ВНУ, Міністэрства культуры па навуковым суправаджэнні нацыянальнай палітыкі ў сферы культуры.

Аляксандр Лакатко расказаў аб планах беларускіх вучоных на 2017 год. "Вялікая ўвага будзе ўдзелена даследаванням беларускай дыяспары, яе праблем. Актуальна пытанне захавання гісторыка-культурнай спадчыны, паколькі сучасныя тэндэнцыі ў мастацтве ўступаюць у супярэчнасці з традыцыямі", - адзначыў ён. Таксама дырэктар цэнтра нагадаў, што ў наступным годзе будзе святкавацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў" праводзіцца для абмеркавання ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры. Удзельнікі таксама разгледзяць праблемы вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі.

У праграму ўваходзяць прэзентацыя альбома "Традыцыйны беларускі касцюм" і адкрыццё выстаўкі фатаграфій да 140-годдзя фатографа Яна Булгака. Наведвальнікам выстаўкі прадставяць адкрытую лекцыю "Чатыры стылі майстра Булгака", прысвечаную жанрава-стылістычнаму спектру творчай спадчыны фатографа.

У канферэнцыі ўдзельнічаюць вядучыя спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Азербаджайна, Узбекістана, а таксама з КНР і Румыніі. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

БЕЛТА, 24 лістапада 2016
 
Дата публикации:24.11.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Китай Беларуская мова Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме