https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спектакль тэатра М. Горкага "Пане Каханку" пакажуць у трох гарадах Расіі


Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага "Пане Каханку" пакажуць на гастролях у Расійскай Федэрацыі, паведамілі ў тэатры.
Спектакль "Пане Каханку" па аднайменнай п`есе Андрэя Курэйчыка (рэжысёр-пастаноўшчык - мастацкі кіраўнік НАДТ імя М. Горкага Сяргей Кавальчык) беларускія артысты сыграюць на сцэнах Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Навума Арлова, Курганскага дзяржаўнага тэатра драмы і Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна.

Гастролі адбудуцца з 25 лістапада па 2 снежня. У Чалябінску публіка будзе сустракаць калектыў 25, 26 лістапада, у Кургане - 28, 29 лістапада, Магнітагорску - 1, 2 снежня.

Гастролі беларускага тэатра з`яўляюцца часткай замежнай праграмы праекта "Вялікія гастролі - 2016" Федэральнага цэнтра падтрымкі гастрольнай дзейнасці Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага - адзіны тэатр Беларусі, які ўключаны ў замежную праграму праекта "Вялікія гастролі - 2016", адзначылі ў тэатры.

25 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
"Вялікія гастролі - 2016" Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме