https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Роўна 20 гадоў таму зь Беларусі ў Расею вывезьлі апошнія ядзерныя ракеты


27 лістапада 1996 году з чыгуначнай станцыі Яцукі ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў Расію быў адпраўлены апошні эшалён зь міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М «Тополь».
Пасьля гэтага Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.

Тады ва ўрачыстай цырымоніі ў Яцуках удзельнічалі прадстаўнікі ўладных структур Беларусі і Расеі, высокапастаўленыя вайскоўцы дзьвюх краін. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыехаў. Пазьней ён неаднаразова заяўляў, што шкадуе аб вывадзе міжкантынэнтальных балістычных ракет.

У прыватнасьці, на прэсавай канфэрэнцыі расейскім рэгіянальным СМІ ў Менску 17 кастрычніка 2014 году вывад з тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі Лукашэнка назваў самай сур’ёзнай памылкай свайго прэзыдэнцтва.

«Я шкадую пра гэта, — калі мы вывелі ядзерную зброю з Беларусі», — заявіў тады кіраўнік дзяржавы. «І мы гэта зрабілі абсалютна бясплатна, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Я павінен быў выконваць дамоўленасьці, прынятыя да мяне. Гэта абавязкова».

Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што мог бы дамоваў і не прытрымлівацца:

«У той блытаніне, у тым, што тады было, ніхто б на мяне празьмерна не націснуў. Калі б ня Ельцын, можа быць, я б так і паступіў. Але яго камарыльля, яна яго пастаянна падштурхоўвала».

Лукашэнка нагадаў, што для краіны тады былі цяжкія часы: «Няма ні газу, ні нафты, голая краіна. Нічога няма». Ён распавёў, што яго пераконваў вывесьці зброю і прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма:

«Кучма сказаў, ну што ты, Саша, чапляесься за гэтую зброю. Мы яе абслужыць ня зможам».

«Цяпер з вышыні пражытага я бачу: усё б мы абслужылі, усё б было нармальна, — заявіў тады Лукашэнка. — І намі б ніхто не камандаваў і не патураў, як цяпер».

Беларусь упершыню заявіла пра намер зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай ў 1990 годзе ў дэклярацыі «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь». Падпісаўшы ў 1992 годзе Лісабонскі пратакол, Беларусь аформіла членства ў Дагаворы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (ДСНУ). Гэты крок быў непарыўна зьвязаны з прыняцьцем найважнейшага палітычнага рашэньня аб далучэньні Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі ў якасьці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй.

У ліпені 1993 году Беларусь афіцыйна далучылася да ДНЯЗ, стаўшы першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасьці валоданьня ядзернай зброяй, якая засталася пасьля распаду СССР.

У МЗС Беларусі цяпер падкрэсьліваюць, што Беларусь адмовілася ад валоданьня самым сучасным ваенным ядзерным патэнцыялам без усялякіх папярэдніх умоў і агаворак. Тым самым краіна фактычна паклала пачатак працэсу ўрэгуляваньня пытаньняў ядзернага раззбраеньня на постсавецкай прасторы ў інтарэсах міжнароднага міру і бясьпекі.

Вітаючы факт далучэньня Беларусі да ДНЯЗ у якасьці няядзернай дзяржавы, Вялікабрытанія, Расея і ЗША выдалі Беларусі гарантыі бясьпекі, зафіксаваўшы свае абавязаньні Будапэшцкім мэмарандуме 5 сьнежня 1994 году.

Радыё Свабода, 27 лістапада 2016
 
Дата публикации:27.11.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:524
 
Ключевые слова:
Вооружение Ядерное оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме