https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны АДКБ дамовіліся падпісаць пагадненне аб процідзеянні новым крымінальным выклікам


Пра гэта паведаміў па выніках праведзенай у Ерэване нарады кіруючага складу органаў унутраных спраў дзяржаў - членаў АДКБ прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы і падпісанні пагаднення аб сумесным процідзеянні новым крымінальным выклікам, якія пагражаюць калектыўнай бяспецы дзяржаў - членаў АДКБ. У іх ліку тэрарызм, міжнародная злачыннасць, нарказлачыннасць, гандаль людзьмі, масавыя беспарадкі", - адзначыў прэс-сакратар.

На нарадзе былі таксама абмеркаваны пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ у пытаннях падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў, выпрацоўкі механізмаў узаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі і спецыяльнымі службамі, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання і Міратворчых сіл АДКБ.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў, намеснік міністра ўнутраных спраў Казахстана Ерлан Тургумбаеў, намеснік міністра ўнутраных спраў Кыргызстана Курсан Асанаў, статс-сакратар - намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Ігар Зубаў.

27 мая 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.05.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
ОДКБ Национальная безопасность Наркоторговля Беспорядки Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме