https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парашэнка ўвёў бестэрміновы мараторый на выплату доўгу Расіі


Дакумент быў адобраны парламентам Украіны 12 красавіка.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон, які ўводзіць бестэрміновы мараторый на выплату доўгу Расіі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Вярхоўнай рады Украіны.

Згодна з зацверджаным раней законам, мараторый на выплату доўгу Расіі заканчваўся 1 ліпеня 2016 года. Адзначаецца, што бестэрміновы мараторый дасць час на пошук "далейшых шляхоў рэструктурызацыі знешніх даўгавых абавязацельстваў". Доўг перад Расіяй памерам $3 млрд Украіна павінна была пагасіць да 31 снежня 2015 года, але дапусціла тэхнічны дэфолт.

Пры гэтым Кабінет міністраў Украіны ў снежні 2015 года ўвёў мараторый на пагашэнне пазыкі. У лістападзе 2015 года Украіна завяршыла здзелку па рэструктурызацыі доўгу перад прыватнымі крэдыторамі. У Кіеве меркавалі, што Расія прыме аналагічныя ўмовы (спісанне 20 працэнтаў доўгу і прадаўжэнне тэрміну выплат), але ў Маскве гэта зрабіць адмовіліся.

Расійскае Міністэрства фінансаў падало іск у Высокі суд Лондана аб спагнанні з Кіева доўгу.

4 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:610
 
Ключевые слова:
Украина Россия Госдолг Финансы Дефолт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме