https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


30 гадоў таму здарылася чарнобыльская катастрофа


Самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа здарылася 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС.
Нягледзячы на тое што станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку аварыі, асела на тэрыторыі Беларусі.

Ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы пацярпела каля 2 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. Тэрыторыя краіны на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Паводле звестак Белстата, на 1 студзеня 2016 года ў зоне радыеактыўнага забруджвання знаходзіўся 2.371 населены пункт. Колькасць насельніцтва, якое пражывае ў гэтай забруджанай зоне, складала 1 млн. 141,8 тыс. чалавек (12% колькасці насельніцтва краіны).

Беларускія ўлады маюць намер адрадзіць пацярпелыя землі, зрабіць іх прыдатнымі для пражывання і вырошчвання прадуктаў харчавання — пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы 25 красавіка ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай беларускім урадам і Праграмай развіцця ААН. Прэзідэнт і ўрад, паводле слоў Макея, "думаюць пра тое, каб быў забяспечаны жорсткі радыяцыйны кантроль над вырабленай прадукцыяй, у тым ліку на землях, якія ў свой час пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы".

Удзельнікі канферэнцыі — прадстаўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Украіны, ААН, Еўрасаюза, АБСЕ, МАГАТЭ, СААЗ, ЮНІСЕФ і іншых арганізацый — прынялі дэкларацыю, у якой прыярытэтам міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва названыя рэабілітацыя і ўстойлівае развіццё пацярпелых тэрыторый.

Супраць гаспадарчага асваення і засялення забруджаных тэрыторый выступаюць прадстаўнікі беларускай апазіцыі і эколагі. Яны таксама патрабуюць ад уладаў спыніць будаўніцтва Беларускай АЭС, раскрыць праўдзівую інфармацыю пра наступствы аварыі на ЧАЭС у Беларусі, забяспечыць сістэмны і даступны грамадзянам радыелагічны кантроль. Усе гэтыя патрабаванні будуць выстаўленыя падчас традыцыйнай акцыі "Чарнобыльскі шлях", якая пройдзе 26 красавіка ў Мінску.

БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2016
 
Дата публикации:26.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:546
 
Ключевые слова:
ЧАЭС Катастрофа Ядерная энергетика Экология Чарнобыль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме