https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мадрыдзе прэзентавалі перакладзеную на іспанскую мову паэму Максіма Багдановіча "Вежа міру"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Максім БагдановічНа прэзентацыі, якая адбылася ў кніжным магазіне Мадрыда, прысутнічаў пасол Беларусі ў Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. Ён адзначыў, што Максім Багдановіч з`яўляецца геніем беларускай паэзіі, выключнай асобай для культуры Беларусі.

Пераклад паэмы "Вежа міру" - адзін з першых перакладаў твораў класіка на іспанскую мову. Кніга была выпушчана іспанскім выдавецтвам з ілюстрацыямі мастачкі Монікі Гуцьерэс. Аўтарам перакладу стала беларуска Настасся Кузьменка, якая пражывае ў Іспаніі.

Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу на прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, шэраг твораў якой апошнім часам быў выдадзены на іспанскай мове.

13 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:838
 
Ключевые слова:
Испания Максім Багдановіч "Вежа міру"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме