https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беспрэцэдэнтнае абвастрэнне адбылося ў адносінах па лініі Расія - Захад


На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, выступаючы ў ходзе аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе прынята новая амерыканская нацыянальная ваенная стратэгія, дзе ў якасці адной з прыярытэтных задач упершыню замацавана процідзеянне "рэвізіянісцкім дзяржавам".

Да іх прылічана і Расія, якая настойліва спрабуе ўнесці карэктывы ў існуючую архітэктуру міжнароднай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што зноў разгараюцца раней тлеўшыя канфлікты ў Закаўказзі. Новую вастрыню набыла нагорна-карабахская праблема, а яе проціборствуючыя бакі Арменія і Азербайджан - блізкія палітычныя партнёры Беларусі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Прэзідэнта, "з`яўленне чарговай зоны нестабільнасці ў дадатак да прыднястроўскай праблемы можа ініцыіраваць унутрыпалітычныя хваляванні ў Малдове".

У паласе вострых супярэчнасцей па пытаннях падзелу зямельных і водных рэсурсаў знаходзяцца дзяржавы Цэнтральнай Азіі.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, удзельнікі гэтых канфліктаў зноў жа нашы партнёры - Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан і Туркменістан. Прэзідэнт лічыць, што вайна ў Сірыі, пагаршэнне сітуацыі ў Афганістане вядуць да росту тэрарыстычнай актыўнасці.

Вялікі трафік зброі і наркотыкаў, дзясяткі тысяч узброеных людзей на граніцах, прагназуемая перакідка значных сіл, што ваююць у Сірыі і Іраку, на тэрыторыі паўночнага Афганістана - усё гэта нясе пагрозу суседзям - Таджыкістану, Туркменістану, а таксама іншым дзяржавам.

"Перш за ўсё - пагрозу радыкалізацыі", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, павышаюцца таксама рызыкі, звязаныя з распаўсюджваннем міжнароднага тэрарызму і ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.

30 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:691
 
Ключевые слова:
Геополитика Конфликты Военная стратегия США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме