https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перадумоў для вялікага прытоку ў Беларусь бежанцаў з Блізкага Усходу пакуль няма


Аб гэтым Жан-Іў Бушардзі заявіў у інтэрв`ю.
Прадстаўнік Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) у Беларусі Жан-Іў Бушардзі пакуль не бачыць перадумоў для вялікага прытоку ў краіну бежанцаў з Блізкага Усходу. 

"Я не магу прадказаць, ці будзе масавы прыток бежанцаў у Беларусь, але цяпер нічога не гаворыць аб гэтым", — сказаў Бушардзі. 

Сёння, паводле яго слоў, большасць бежанцаў стараюцца трапіць у краіны ЕС. "Магчыма, у якасці краіны прызначэння можна адзначыць таксама ЗША. Паглядзіце, бежанцы, якія цяпер накіроўваюцца ў Еўрасаюз, не зацікаўленыя выбраць краінай прызначэння ні Балгарыю, ні Малдову, ні Расію, ні Украіну. Яны накіроўваюцца менавіта ў заходнюю частку Еўропы", — адзначыў прадстаўнік УВКБ. 

У той жа час, паводле слоў Бушардзі, у апошнія гады павялічылася колькасць бежанцаў з Сірыі ў Беларусь, хоць яна "непараўнальная" з колькасцю бежанцаў, якія стараюцца трапіць у Еўрасаюз. "Вядома, гэта не мільёны людзей, але калі раней было, умоўна кажучы, 50 чалавек, то зараз іх 100", — сказаў ён. 

Паводле інфармацыі УВКБ, сёлета за прадастаўленнем статусу бежанца і дадатковай абароны да беларускіх улад звярнуліся прыкладна 750 грамадзян Украіны, прыблізна 100 грамадзян Сірыі і каля 40 грамадзян Афганістана. "Гэта тры краіны, з якіх прыехала найбольшая колькасць заяўнікаў", — сказаў Бушардзі. 

Прыязджаюць у Беларусь таксама бежанцы з Ірака і Емена, дадаў ён. "Ёсць гарачыя кропкі ў Афрыцы, якія спараджаюць вялікую колькасць бежанцаў. Цяпер стаіць задача сумеснымі намаганнямі, у тым ліку пры падтрымцы ААН, нармалізаваць сітуацыю і не дапусціць узнікнення канфліктаў у будучыні", — падкрэсліў прадстаўнік УВКБ ААН. 

У цэлым, адзначыў Бушардзі, у 2014—2015 гадах у свеце было зарэгістравана прыкладна 60 мільёнаў вымушаных перасяленцаў. "Было нават падлічана, што кожны 120-ты чалавек у свеце — або бежанец, або шукае прыстанішча, або ўнутрана перамешчаная асоба. Гэта людзі, якія былі вымушаны пакінуць месцы пражывання не па сваёй волі — з прычыны розных праблем, пераследаў, узброеных канфліктаў", — сказаў ён.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:23.10.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Беженцы Права человека Евросоюз ООН Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме