https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі фільм "Бабу" атрымаў узнагароду Шукшынскага кінафестывалю


Аб гэтым паведамілі на кінастудыі.
Поўнаметражны ігравы фільм "Бабу" кінакампаніі New Wave Production і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" удастоены ўзнагароды ўсерасійскага фестывалю "Шукшынскія дні на Алтаі".

Беларускай карціне прысуджаны спецыяльны дыплом "За мастацкае адлюстраванне міжнацыянальных адносін".

Стужка расказвае аб тым, як свету вялікіх грошай і вялікіх інтарэсаў супрацьстаіць свет звычайных людзей.

У азербайджанскага бізнесмена, які знаходзіцца з дзелавым візітам у Маскве, выкрадаюць сямігадовую дачку Лэйлу. Дзяўчыну вязуць праз усю Беларусь да заходняй граніцы, каб потым пераправіць у Еўропу. Але выпадковая аварыя змяняе ход наладжанай аперацыі, і дзіцяці ўдаецца збегчы ад праследавацеляў. Перапалоханую дзяўчыну знаходзіць адзінокая вясковая жанчына Паліна, жыццё якой напаўняецца новым сэнсам са з`яўленнем Лэйлы. Нягледзячы на тое, што яны не разумелі адна адну (гаварылі на розных мовах), пажылая жанчына і дзяўчынка ўсё ж такі знаходзяць спосаб зносін і разам супрацьстаяць выкрадальнікам.

У фільме здымаліся вядучыя беларускія і азербайджанскія акцёры - Тамара Міронава, Аляксандр Кашпераў, Андрэй Душачкін, Ігар Дзянісаў, Міхаіл Камінскі, Ільгар Гасанаў, Камран Агабалаеў, Нігар Ахмадава. Карціну здымалі ў Беларусі і Азербайджане.

Раней карціна была адзначана ўзнагародай XXIII Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь" - дыплом на лепшую жаночую ролю другога плана атрымала Тамара Міронава.

Усерасійскі фестываль "Шукшынскія дні на Алтаі" - складаная частка Шукшынскіх дзён, якія зарадзіліся ў Заходняй Сібіры ў 1976-м, пасля смерці акцёра, рэжысёра і пісьменніка Васіля Шукшына. За гэты час гасцямі кінаагляду станавіліся Міхаіл Еўдакімаў, Валерый Залатухін, Аляксандр Панкратаў-Чорны, Віктар Астаф`еў, Мікіта Высоцкі, Сяргей Гармаш, Ніна Усатава, Сяргей Бязрукаў. У гэтым годзе за галоўны прыз форуму змагаліся 11 карцін. Перамогу атрымаў фільм "У чаканні мора" Бахціера Хадайназарава.

29 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1134
 
Ключевые слова:
Кинематограф Беларусьфильм Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме