https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па ініцыятыве Беларусі міжнародная супольнасць 30 ліпеня будзе адзначаць Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі


Аб гэтым паведаміў 24 ліпеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Арганізацыя Аб`яднаных Нацый па ініцыятыве Беларусі абвясціла 30 ліпеня Сусветным днём барацьбы з гандлем людзьмі. З 2014 года міжнародная супольнасць будзе адзначаць яго штогод.

На міжнародных пляцоўках праведзены ўжо мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня, у якіх прынялі ўдзел Генеральны сакратар ААН, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. У Мінску 30 ліпеня пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі пройдзе круглы стол з удзелам беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, няўрадавых арганізацый, дыпкорпуса, у час якога ўдзельнікі мерапрыемства будуць праінфармаваны аб намаганнях Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмі. Выступяць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, кіраўнікі прадстаўніцтваў арганізацый сістэмы ААН у Беларусі.

У гэты ж дзень у офісе ААН у Вене намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў правядзе брыфінг, прысвечаны сітуацыі з гандлем людзьмі ў свеце.

30 ліпеня МЗС сумесна з ПРААН і пры падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі арганізуюць бясплатны паказ у кінатэатры "Перамога" двух мастацкіх фільмаў на тэму барацьбы з гандлем людзьмі.

24 ліпеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Криминал Торговля людьми
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме