https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Любай Магілёўшчыне


Захаванне мовы і нацыянальных традыцый ва ўмовах пражывання на тэрыторыі іншага этнасу, супрацоўніцтва з мясцовыміўладамі – гэтыя і іншыя мэты ставіць перад сабой Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі», старшынёй якой з 2010 года з’яўляецца Валерый Казакоў.

Нарадзіўся Валерый Мікалаевіч на Магілёўшчыне, сёння жыве ў Расіі. Працуе памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыіў Сібірскай федэральнай акрузе. Акрамя гэтага, Валерый Казакоў – пісьменнік, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

І вось у Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет чарговая яго кніга «Горад, які заўжды са мной…» (2014). Выданне рускамоўнае, але, на маю думку, прызнанне аўтара «я люблю мою Могилевщину, мою Беларусь – последнюю незамутненную криницу Бога…», вартае таго, каб загучаць па-беларуску. Першапачаткова кніга планавалася як прысвячэнне тагачаснаму старшыні аблвыканкама Барысу Батуры, затым прыярытэт схіліўся ў бок  «яго вялікасці Магілёва», што стала першым стрыжнем будучага твора. Другім акцэнтам сталі слоўныя акварэлькі – замалёўкі  пра родныя мясціны, успаміны дзяцінства.Трэцім − зусім нечакана для самога аўтара − Стэфан Баторый, які надаў Магілёву Магдэбургскае права і падарыў новы герб. Так гэтыя тры кірункі – грамадска-палітычны, мемуарны і гістарычны – склалі змест новай кнігі Валерыя Казакова.

Вельмі нязвыкла чытаць пра родную як для аўтара, так і для мяне Магілёўшчыну па-руску, аднак мова твора сваёй паэтычнасцю нагадвае «Дзмітрыя Данскога» Сяргея Барадзіна ці гістарычныя раманы ВасіліяЯна, прачытаныямною яшчэ ў дзяцінстве.

Своеасаблівыя «рысы» надаюць рускамоўнаму тэксту беларускія слоўкі. Так адразу звярнуў на сябе ўвагу раздзел «Драпежная птушка» (у аўтара менавіта па-беларуску). Аповед пра прыгоды трох сяброў – Костуся, Паўла і Яшкі – замілаванасцю таямнічым Палессем нагадаў мне «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» Янкі Лучыны, а захапляльнымі гісторыямі – «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра, амаль дэтэктыўны характар з гістарычным адценнем самой сітуацыі – раманы Уладзіміра Караткевіча.

Стэфан Баторый, ці па-мясцоваму Сцяпан Батура, і Барыс Батура – дзве асобы, паміж якімі Казакоў праводзіць паралель: адзін падарыў гораду самастойнасць, другі ўзняў з кален любімы Магілёў.

«Гимн во славу вольного духа своего народа, его древних традиций и неистребимых обычаев» − вось галоўная думка ў кнізе расійскага беларуса Валерыя Казакова.

Віялета Вашчыліна
Звязда
, 20 ліпеня 2014

 
Дата публикации:20.07.2014
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:1048
 
Ключевые слова:
Беларусы ў свеце Россия Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме