https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На борце боінга, які ўпаў ва Украіне, было 100 вучоных, прадстаўнік СААЗ і цётка прэм`ера Малайзіі


Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы.
Сярод пасажыраў быў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Глен Томас. Ён працаваў у дэпартаменце "Спыніць туберкулёз". Спецыяліст ляцеў на канферэнцыю Міжнароднага таварыства па барацьбе са СНІДам (IAS) у Мельбурн. Ён быў адным з дзевяці падданых Злучанага Каралеўства, якія былі на борце самалёта. Раней іх гібель пацвердзіла МЗС Вялікабрытаніі.

На боінгу ляцелі і 100 вучоных, якія займаюцца пытаннямі барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй. Яны таксама накіроўваліся на канферэнцыю па барацьбе са СНІДам у Мельбурн. Пасля прыбыцця ў Куала-Лумпур яны павінны былі перасесці на стыковачны рэйс у напрамку ў аўстралійскі горад Перт.

"Мы выказваем свае глыбокія спачуванні ў сувязі з паведамленнем аб тым, што на борце малайзійскага лайнера, які разбіўся на Украіне, былі некаторыя нашы калегі і сябры, якія накіроўваліся на XX міжнародную канферэнцыю па СНІДзе", - паведаміла прэс-служба IAS.

Паводле апошніх даных, авіяпералёт скончыўся трагічна і для сваячкі прэм`ер-міністра Малайзіі Наджыба Разака. 83-гадовая Пуан Шры Шыці Аміра ляцела з Амстэрдама ў Джак`якарту (Інданезія) і планавала зрабіць перасадку ў Куала-Лумпуры. Дачка Аміры, у якой жанчына гасціла ў Амстэрдаме, павінна была ляцець гэтым жа рэйсам, але не змагла дастаць білет.

Boeing 777 малайзійскіх авіяліній, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, разбіўся вечарам 17 ліпеня на тэрыторыі Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Сярод загінуўшых 280 пасажыраў, трое грудных дзяцей і 15 членаў экіпажа (усе члены экіпажа былі грамадзянамі Малайзіі).

18 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2014
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1284
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Катастрофа Украина Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме