Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ў Польскай нацыянальнай філармоніі ў Варшаве дасць пачатак насычанай і разнастайнай культурнай праграме - беларусы прадэманструюць суседзям лепшыя ўзоры выяўленчага і музычнага мастацтва, фальклору і народнай творчасці.
Для польскай публікі з 3 па 7 ліпеня выступіць дзяржаўны ансамбль "Песняры". Сусветна вядомыя і любімыя песні ў выкананні калектыву прагучаць у Варшаве, Беластоку і Сопаце.
Яшчэ адну яркую старонку беларускай культуры адкрые польскаму гледачу выстаўка графікі з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Мінска, якая будзе экспанавацца з 4 чэрвеня па 20 ліпеня.
Акрамя таго, запланавана выступленне фальклорнага ансамбля "Купалінка", выстаўка-прэзентацыя Мірскага і Нясвіжскага замкаў, экспазіцыя сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, свята беларускай культуры і інш.
Арганізатары Дзён культуры - Міністэрства культуры Беларусі і пасольства Беларусі ў Польшчы.
13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА