https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віфлеемскі агонь пачаў падарожжа па Беларусі


Віфлеемскі агонь прыбыў з Польшчы ў Гродна і пачаў падарожжа па Беларусі, паведамілі ў Гродзенскай каталіцкай епархіі.
Агонь, запалены ад Непагаснай лампады ў Базіліцы Ражджаства Хрыстовага ў Віфлееме, гродзенцы атрымалі ўчора вечарам. На польска-беларускай граніцы яго перадалі прадстаўнікам беларускіх маладзёжных арганізацый польскія харцары. Ён быў дастаўлены ў Гродзенскі кафедральны сабор. Тут адбылося ўрачыстае богаслужэнне з удзелам апостальскага нунцыя у Рэспубліцы Беларусь архіепіскапа Клаўдзіа Гуджэроці і епіскапа Аляксандра Кашкевіча.

З Гродна каталіцкія скаўты павезлі агонь у свае прыходы. 23 снежня Віфлеемскі агонь плануецца прывесці ў Мінскую епархію. Чакаецца, што ў Мінску агонь сустрэнуць расійскія скаўты, якія пастрабуюць даставіць яго праз усю краіну да самага Уладзівастока.

У час падарожжа агня ён традыцыйна перадаецца ва ўсе храмы, якія сустрэнуцца па дарозе. Усе жадаючыя могуць запаліць ад агню свечку або лампадку і прынесці ў свой дом.

Віфлеемскі агонь міру і дружбы - міжнародная акцыя скаўтаў, ініцыіраваная больш за дваццаць гадоў таму аўстрыйскім дзяржаўным тэлеканалам ORF. У Беларусі акцыя-эстафета праводзіцца больш як дзесяць гадоў.

21 снежня 2012, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1935
 
Ключевые слова:
Рождество Вифлеемский огонь Христианство Религия Скаутское движение Гродна Гарадзеншчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме