https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Шайгу абраны старшынёй Савета міністраў абароны СНД


Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу абраны старшынёй Савета міністраў абароны СНД. Такое рашэнне прынята 11 снежня на 63-м пасяджэнні савета мінабароны Садружнасці, якое праходзіць у Маскве.
Кандыдатуру Шайгу прапанаваў міністр абароны Азербайджана генерал-палкоўнік Сафар Абіеў, яна была падтрыманая астатнімі міністрамі — удзельнікамі пасяджэння.

"Сяргей Кужугетавіч мае вялікі вопыт працы, ён працяглы час удзельнічаў у палітычным жыцці Расіі, і такога буйнога палітыка і кіраўніка я лічыў бы годным абрання старшынёй Савета міністраў абароны СНД", — цытуе Абіева РІА Новости.

Аб прызначэнні Шайгу старшынёй Савета міністраў абароны СНД абвясціў сакратар арганізацыі генерал-лейтэнант Аляксандр Сінайскі.

Старшыня Савета міністраў абароны абіраецца на трохгадовы тэрмін, але, як правіла, займае яго ўвесь той час, пакуль знаходзіцца на пасадзе міністра абароны.

У працы пасяджэння бяруць удзел міністры абароны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Украіны, а таксама намеснік міністра абароны Узбекістана. Чакаецца, што ўдзельнікі пасяджэння падвядуць вынікі працы СМА СНД у 2012 годзе і зацвердзяць план працы арганізацыі ў 2013 годзе.

Усяго будзе разгледжана больш як 25 пытанняў, сярод якіх праект канцэпцыі развіцця Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання, аб узаемадзеянні органаў ваеннага кіравання па абмене інфармацыяй аб радыяцыйным, хімічным і біялагічным становішчы.

Таксама плануецца, што на пасяджэнні бакі ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы па Аб`яднанай сістэме СПА СНД у 2013 годзе і абмяркуюць пытанне аб выдзяленні сродкаў на стварэнне і развіццё гэтай сістэмы ў 2014 годзе.

БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2012
 
Дата публикации:11.12.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1901
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Сергей Шойгу Совет министров обороны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме