https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан узрушаная тэрарыстычным актам у Бургасе


Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Эштан.
"Я была ўзрушаная, пачуўшы пра тэрарыстычны акт супраць ізраільскіх турыстаў, якія прыбылі ў Балгарыю, — сказала яна. — Мяне шакавалі сцэны з аэрапорта Бургаса, дзе тое, што павінна было стаць пачаткам шчаслівага адпачынку, стала забойствам. Я выказваю мае глыбокія спачуванні сем`ям усіх загінулых".

Эштан таксама падкрэсліла, што Еўрасаюз рашуча асуджае любыя акты тэрарызму, дзе б яны ні адбыліся, а тэрарысты, якія запланавалі і ажыццявілі тэракт, павінны быць пакараныя.

У выніку выбуху аўтобуса ў аэрапорце ў Бургасе, які адбыўся 18 ліпеня, загінулі сем чалавек — пяць ізраільцян, мясцовы вадзіцель і сам тэрарыст.

Раненні атрымалі 35 ізраільскіх грамадзян, 33 з іх 19 ліпеня дастаўленыя на радзіму ваенна-транспартнымі самалётамі і размеркаваныя ў бальніцы Тэль-Авіва, двое застаюцца ў цяжкім стане ў Сафіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012
 
Дата публикации:20.07.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2268
 
Ключевые слова:
Терроризм Теракт в Бургасе Израиль Болгария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме